Блог гарадзенскага краязнаўцы (supron_licvin) wrote,
Блог гарадзенскага краязнаўцы
supron_licvin

Гарадзенскі вал

Існуе некалькі версій наконт узнікнення абарончых валоў вакол усходняй мяжы Горадні. Самая распаўсюджаная - валы былі ўзведзены падчас Паўночнай вайны расійскай арміяй. Паводле іншай версіі, умацаванні ўзвялі рускія войскі пасля захопу горада ў 1655 г. Мы ж перакананыя: умацаванні вакол горада ўзніклі зімою 1705-1706 гг. для абароны горада ад наступаючага шведскага войска Карла ХІІ (Гл. План Гародні 1655 г.: доказы таго, што ён быў складзены ў часы Паўночнай вайны)

1706
План умацаванняў Горадні. 1706 г. (дзякуй за падказку asnoru)


Гарадскія земляныя ўмацаванні мелі характар часовых: невялікі роў, вал, для якога зямля бралася з рова, палісад, рэдуты, рэданы. Гэта азначае, што падобны аб'ект узводзіўся за кароткі тэрмін з мэтай абароны гораду ад наступу праціўніка.

Пасля завяршэння войнаў XVII - XVIII стст. пачынаецца адбудова горада з руінаў. Горад паступова разрастаецца ўшырыню, узводзяцца новыя будынкі, з'яўляюцца новыя вуліцы.  У др. п. XVIII ст. упамінаюцца назвы вуліц, непасрэдна звязаныя з закінутымі і забытымі ўмацаваннямі: "Падвале" і "Пад акопамі". На Падоле нават існаваў такі мікратапонім, як "вал" - яр, які ішоў у бок Нёману.

1758
Гарадскія ўмацаванні на плане 1758 г.

У ХІХ ст. у выніку інтэнсіўнай урбанізацыі і разрастання горада, земляныя ўмацаванні паступова знікалі ў выніку чалавечай дзейнасці.

1890
План горада 1890 г. Земляныя валы яшчэ прыкметныя на ўсход ад чыгункі.

4
На нямецкім аэрафотаздымку, які быў зроблены ў канцы чэрвеня 1941 г., валы яшчэ добра прыкметныя (выдзелены чырвоным)

1
Гарадзенскі бастыён на мапах часоў Паўночнай вайны і аэрафотаздымку 1941 г.

Да сённяшяга часу старажытныя абарончыя земляныя валы часткова захаваліся ля каталіцкіх могілак і, па сведчанню гісторыка А. Чарнякевіча, ля вуліц Васілька і Паўлоўскага
Tags: Гародня, мапы, фартыфікацыя
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 5 comments