Блог гарадзенскага краязнаўцы (supron_licvin) wrote,
Блог гарадзенскага краязнаўцы
supron_licvin

Сэйлэм: горад з добра захаванай гістарычнай архітэктурай

Сэйлэм (Salem) - горад, які ўваходзіць у агламерацыю Бостана. Насельніцтва тут па колькасці - амаль як у Наваградку, 40 тыс. чал.
Сэйлэм - адзін з найстарэйшых гарадоў Новай Англіі. Ён быў заснаваны рыбакамі ў 1626 г.

Горад, насамрэч, вельмі круты. І прыцягальны для турыстаў. У гэтым плане ён мае дзве "фішкі".

Па-першае, горад знакаміты дзякуючы гісторыі, звязанай з "паляваннем на ведзьмаў". У к. 17 ст. тут не змаўкалі судовыя працэсы, звязаныя з абвінавачваннем у вядзьмарстве. Асабліва жорсткім у гэтым плане выдаўся 1692 г., калі з-за вядзьмарства было павешана 19 жанчын. Падзеі тых часоў былі абыграны ў шматлікіх творах пісьменнікаў і мастакоў 19-20 стст. У сучасныя дні падчас хэлоўіна горад наведваюць натоўпы турыстаў. Вядзьмарская сімволіка лунае над кожным сувенірным магазінам, якіх тут вельмі шмат, нават у летнія дні.

Па-другое, у горадзе захавалася вельмі шмат дамоў 18 ст. Ёсць некалькі дамоў нават з 17 ст (!) (гэту тэматыку я ўжо закранаў тут). А дамоў 19 - пач. 20 ст. - не пералічыць!

Фотаздымкамі са свайго падарожжа і хачу падзяліцца ніжэй. Асцярожна, трафік!




Цэнтральныя вуліцы места - цагляная архітэктура 19-20 стст.









Яшчэ адной фішкай старых горадоў у Массачусэтсе, ды не толькі Сэйлэма, з'яўляецца тратуарная плітка. Гэта не зусім плітка. Гэта ... керамічная цэгла. Глядзіцца вельмі гарманічна з акружаючай архітэктурай. Ды і матэрыял даўгавечны.



Музей гісторыі вядзьмарства:



Крамка з мінераламі і скамянеласцямі. Прыгожы дыназаўрык за пару-тройку соцен баксаў:





Помнік першаму жыхару горада:


Музей сэйлэмскіх ведзьмаў:





Адна з экспазіцый-сцэн музея:







Ну а далей мы пакажам старую архітэктуру Сэйлэма. Варта сказаць, што асноўная маса дамоў пабудавана па прынцыпу драўляна-каркаснай канструкцыі і шаляваныя звонку кедровымі доскамі. Будынкі ў такім выглядзе захоўваюцца вельмі добра.



Практычна кожны стары будынак на фасадзе мае таблічку, дзе ўказана дата пабудовы і першы гаспадар:





Адзін з самых старых дамоў горада:







Епіскапальная царква 1733 г.:



Могілкі 18-19 ст. ля сцен царквы:





Не мог не зафоткаць:





Тыповы амерыканскі пратэстанцкі храм:



Дом масонаў:



Т. з. "дом ведзьмаў" 1642 г. Тут у 1692 г. праходзілі паседжанні суда над абвінавачвальнымі жанчынамі. Сёння гэта - галоўны турыстычны аб'ект горада.













Унітарыянская царква 1629 г.:









Дом 1727 г.:





































Дзесьці на ўскрайку Сэйлэма размяшчаюцца старыя гарадскія могілкі 18-19 стст.:











Агароджа могілак. Звярніце ўвагу на дату: 1802 г.!

















Ну вось збольшага і ўсё.

Tags: usa, драўляная архітэктура
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment