Блог гарадзенскага краязнаўцы (supron_licvin) wrote,
Блог гарадзенскага краязнаўцы
supron_licvin

Гародня і яе жыхары ў пач. XVIII ст. Малюнкі з лавы Фарнага касцёла

Насупраць алтара Маці Божай Студэнцкай (Кангрэгацкай), што ў Гарадзенскім Фарным касцеле, знаходзіцца лава, распісаная малюнкамі на тэматыку цудаў, якія адбыліся пад заступніцтвам абраза. Малюнкі на лаве былі выкананы, як мы мяркуем, у 1731 г. (на адным з малюнкаў у самым нізе маецца надпіс алоўкам з такой датай). Практычна ўсе малюнкі маюць вельмі вялікую  каштоўнасць для гісторыкаў як іканаграфічная крыніца, на якой адлюстраваны горад і жыхары на момант п.п. ХVIII ст. Усяго захавалася каля двух дзясяткаў такіх малюнкаў. Амаль што ўсе, якія нам удалося сфатаграфаваць, мы вам і хочам паказаць.



Такі першапачатковы выгляд меў да сяр. ХVIII Фарны касцёл. На той момант ён яшчэ не быў фарным, бо Фара (г.зн. галоўны касцёл) была ў нас спрадвеку адна - Фара Вітаўта. Касцёл - прыклад гарадзенскай школы барока (запомніце гэтыя словы: у нас была свая архітэктурная школа! але пра гэта мы пагаворым трохі пазней, у іншым пасце. Каму ня церпіцца - можаце азнаёміцца з канцэпцыяй на гэты конт у маім даўнейшым матэрыяле).




На гэтым малюнку паказана сцэна пераносу абраза Маці Божай у езуіцкі касцёл. Гэтая падзея адбылася ў 1664 г. Аднак тут ёсць адна недакладнасць: касцёл езуітаў на той час быў драўляным, а будова цаглянага пачалася пазней.



Ці не гетман гэта на кані?






Гэты малюнак быў пашкоджаны пры нядаўнім пажары у касцёле, падчас якога згарэла правае крыло галоўнага алтара. Тут паказаны момант вызвалення гарадзенскай шляхты, якая была кінута маскоўскім войскам у падвалы Старога Замку ў 1664 г. (першы цуд, які адбыўся пры дапамозе абраза).



На заднім плане віднеецца адна з вежаў Старога замку. Малюнак не маляваўся з натуры, таму абрысы замку адлюстроўваюць фантазію аўтара.


А вось тут пад датай 1664 г. алоўкам пазначана "1731 r.", што, як мы мяркуем, з'яўляецца пазнакай, калі былі зроблены малюнкі (ну або прынамсі менавіта гэты малюнак).



Гэты малюнак, дзе паказаны Казімір Сапега, пацярпеў найбольш пры пажары і пасля рэстаўрацыі страціў некаторыя дэталі. Напрыклад, з правага боку паказаны, як мяркуе польскі даследчык Пётр Яцэк Ямскі, палац Сапегі (цяпер на гэтым месцы - крама Баторыя). Падрабязней аб гэтым моманце пісаў мой калега asnoru у сваім матэрыяле пра палац Сапегаў.


Вось так выглядаў малюнак палацу да пажару (фрагмент).



Пра алтара Маці Божай Студэнцкай я таксама ужо пісаў. Паўтаруся толькі, што першапачаткова абраз знаходзіўся ў самым старым у касцёле алтары (сучасны алтар Св. Міхала) па левы бок ад галоўнага алтара.


Крыштаф Завіша (Krzysztof Zawisza).

А далей - партрэты гарадзенскай шляхты трохсотгадовай даўніны. Звярніце ўвагу на іх адзенне, фрызуры, зброю, а таксама элементы інтэр'еру, мэблю і г.д.:





















А вось і сам абраз Маці Божай Студэнцкай. Насамрэч ён вельмі маленькі, але, як верылі (і вераць) гарадзенцы, мае вялікую цудатворную моц. Няхай ён дапамагае ўсім, хто чытае гэтыя радкі!



Rysunki z ławy kościołu Farnego, Grodno? Гродно, рисунки с лавы Фарного костёла


Tags: Гародня, Фарны касцёл
Subscribe

Posts from This Journal “Фарны касцёл” Tag

  • Анёлы Фары Вітаўта

    Фотаздымкі, што прадстаўлены ніжэй, вядомы досыць шырока. Яны былі зроблены ў пач. 1920-х гг. у момант перабудовы Фары Вітаўта з праваслаўнага храма…

  • Таямніца алтара Маці Божай Кангрэгацкай

    Насупраць алтара Маці Божай Студэнцкай (Кангрэгацкай), што ў Гарадзенскім Фарным касцеле, знаходзіцца лава, распісаная малюнкамі на тэматыку…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 14 comments