Тракцір Цалькі Канель



Рыхтуючы матэрыялы для нашага з Сяргеем Шчукіным чарговага праекта па рэгенерацыі Школьнага двара (калі хто хацеў падтрымаць і не змог ці забыўся, то шчыра просім заглянуць сюды), знайшоў у сваіх нататках інфармацыю пра адзін безыменны будыначак з нашага мінулага праекта. Цяпер ён не безыменны, а, як аказалася, мае сваю гісторыю. Гэта - тракцір Цалькі Канель. Культавае месца было ў свой час у канцы 19 ст., знаходзілася ў самай глухой частцы квартала ў тупіковым завулку Манастырскай вуліцы за сценамі манастыра.

"Эх... - падумалася, - Што рабіць? Ды нічога! Падкарэктаваць і апублікаваць зноў". Што я і зрабіў. Так што абноўленую і папраўленую версію праекта можаце пабачыць тут.


Праект, які дапаможа адрадзіць страчаны квартал у самым цэнтры Гродна

Нядаўна мы скончылі працу над нашым праектам “Гісторыка-архіўныя і бібліяграфічныя даследаванні страчанай гістарычнай забудовы квартала вуліцы Падзамча, Збройнай і ўсходняй часткі вуліцы Замкавай у Гродне” (спасылка тут), над якім працавалі на працягу года. Гэты праект паўстаў дзякуючы сродкам, сабраным праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by.




Collapse )

Пра камяніцу Явароўскага



За некалькі дзён апублікуем з Сяргеем нашу справаздачу па праекце гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў квартала страчанай забудовы вул. Замкавай. Але перад гэтым хацеў бы засяродзіць увагу на адным вельмі цікавым для мяне будынку, які стаяў на сутыку Рынка і вул. Замкавай. Але аб усім раскажу коратка і па пунктам.


Collapse )

Свекла, партизаны, чучела животных. Почему новый старый музей в текстилях идея так себе

Несколько дней назад официальные гродненские СМИ сообщили о том, что в здании Дворца текстильщиков, где в данный момент полным ходом идет реконструкция, будут открыты новые экспозиции Гродненского историко-археологического музея. Фасады здания отремонтируют уже к началу июня. К очередному Фестивалю национальных культур. А вот к концу 2020 года в одно из главных зданий Советской площади переедут экспонаты из отделов новейшей истории и природы, которые ранее находились в Старом Замке. В сети даже были опубликованы планы с расположением залов будущего музея (ссытка тут).





Collapse )

UPD: призываю подписать петицию за создание в бывшем Дворце культуры текстильщиков художественной галереи https://petitions.by/petitions/3395?justcreated


Абмерныя малюнкі гродзенскай драўлянай сінагогі 1928 г.

Дзякуючы агульнапольскай інвентарызацыі драўляных сінагог, праведзенай у 1928 г. спецыялістамі-архітэктарамі з варшаўскай політэхнікі, да нашага часу захавалася багатая калекцыя фотаздымкаў (гл. Гродзенская драўляная сінагога. Фотаздымкі 1928 г.) і абмерных малюнкаў гродзенскай драўлянай сінагогі. На сённяшні дзень гэта самыя каштоўныя графічныя крыніцы па знешняму і ўнутранаму выгляду будынка.





Collapse )

Гродзенскі дамініканскі касцёл

Гродзенскі дамініканскі касцёл — помнік архітэктуры барока. Існаваў у Гродне ў 17 — канцы 19 стагодзяў. Размяшчаўся на месцы скверыка па вуліцы Савецкая паміж сучаснымі дамамі № 6 і 8.
У 1875 г. «во избежание соблазна в местном населении» старадаўні касцёл дамініканскага кляштара, упрыгожванне горада, быў знішчаны «за исключением одного крыла, примыкающего к гимназиальному зданию», у якім планавалася размясціць бібліятэку і падрыхтоўчы клас. Будынак былога дамініканскага манастыра ў далейшым выкарыстоўваўся як губернская мужчынская гімназія, зараз з'яўляецца жылым домам.


Рэканструкцыя знешняга выгляду касцёла і кляштара дамініканаў ў сяр. ХІХ ст. Выгляд з боку вуліцы Дамініканскай (суч. Савецкай)

Гродно, доминиканский костёл, Grodno, kościół dominikański

Десять утраченных объектов, которые могли бы стать "фишкой" туристического Гродно

Год за годом в Гродно в рамках “благоустройства” города сносятся пустующие здания. Иногда в этом списке оказываются редкие, а порой уникальные памятники архитектуры. Находясь на балансе государства, их судьба в основном решается чиновниками горисполкома. В первом десятилетии нового века во время строительного бума город хоть и похорошел, но всё же утратил немало ценных исторических построек. С приходом новой администрации, как мне поначалу казалось, власти начали более бережливо относиться к наследию. Но недавний снос уникального деревянного особняка в Новом свете немного изменил мои взгляды.

В последние несколько лет город начал позиционировать себя как туристический. В старых зданиях начали открываться интересные заведения: рестораны, бары и гостиницы. Город стал более открытым для иностранных туристов после введения безвизового режима. Но вот только что будут смотреть туристы в городе-то? Костёлы? Вы и вправду считаете, что турист после Вильно, Кракова или Рима приедет в Гродно смотреть костёлы!? Или может Августовский канал? Серьёзно? После Венеции и Амстердама избалованному туристу он будет интересен?

Collapse )

Не паспелі...

Сёння ня стала майго любімага драўлянага дома. Сімвала Новага Свету. Яго знеслі. З раніцы. Уціхара. Каб мы не паспелі падаць заяўку на ўнясенне ў спіс ГКК, як гэта ўжо рабілі з дамамі на Міцкевіча ў апошні дзень перад вырашэннем яго лёсу. Што я адчуваю? Адчуваю я тое, быццам бы не паспеў уратаваць некаму жыццё.

Валковіча, 23. Фота 2007 г.

Collapse )

Кляштар бернардзінак. Графічная рэканструкцыя на к. XVIII ст.



Гэты гродзенскі касцёл, як і манастырскія пабудовы, напаткаў сумны канец. Будынкі былі знесены савецкай уладай.
Будынак касцёла шматкротна перабудоўваўся: у ХІХ ст. ён паспеў пабываць праваслаўнай царквой, потым ён быў зноў вернуты каталікам. Сёння на месцы манастыра знаходзіцца драмтэатр. Падмуркі самога ж касцёла пашкоджаны толькі часткова: на месцы вежы цяпер знаходзіцца прыбудова да драмтэатра (былы бар Несцерка і гардэробная). Так што і гэты будынак можна аднавіць, прыстасаваўшы пад канцэртную залю. Чаму б і не?)

kościół bernardynek, Grodno, бернардинский женский монастырь, борисоглебский монастырь, Гродно

Удакладненне месцазнаходжання непабудаванага праваслаўнага храма ў Гродне

Днямі Руслан Кулевіч напісаў артыкул пад назвай Як у Гродне разабралі Аляксандра-Неўскую царкву, дзе хацелі пабудаваць новую і чым гэта скончылася. Калісьці гэтую тэму закранаў і я ў допісе Праваслаўны храм, які не паспелі пабудаваць. Гаворка ідзе аб царкве ў імя Змартвыхпаўстання Хрыста, будаўніцтва якой пачалося ў 1938 г. ў ваколіцах Гродна, але так і не было завершана пасля прыходу бальшавікоў. Да сённяшняга дня месцазнаходжанне месца, дзе быў закладзены краевугольны камень з рэліквіямі Св. Георгія Цудатворца, застаецца даканца не высветленым (спойлер: ужо мабыць высветленым).

Асвячэнне краевугольнага каменя пад пабудову храма.

Collapse )