Блог гарадзенскага краязнаўцы

Previous Entry Share Next Entry
Гарадзенскі вал
supron_licvin
Існуе некалькі версій наконт узнікнення абарончых валоў вакол усходняй мяжы Горадні. Самая распаўсюджаная - валы былі ўзведзены падчас Паўночнай вайны расійскай арміяй. Паводле іншай версіі, умацаванні ўзвялі рускія войскі пасля захопу горада ў 1655 г. Мы ж перакананыя: умацаванні вакол горада ўзніклі зімою 1705-1706 гг. для абароны горада ад наступаючага шведскага войска Карла ХІІ (Гл. План Гародні 1655 г.: доказы таго, што ён быў складзены ў часы Паўночнай вайны)

1706
План умацаванняў Горадні. 1706 г. (дзякуй за падказку asnoru)


Гарадскія земляныя ўмацаванні мелі характар часовых: невялікі роў, вал, для якога зямля бралася з рова, палісад, рэдуты, рэданы. Гэта азначае, што падобны аб'ект узводзіўся за кароткі тэрмін з мэтай абароны гораду ад наступу праціўніка.

Пасля завяршэння войнаў XVII - XVIII стст. пачынаецца адбудова горада з руінаў. Горад паступова разрастаецца ўшырыню, узводзяцца новыя будынкі, з'яўляюцца новыя вуліцы.  У др. п. XVIII ст. упамінаюцца назвы вуліц, непасрэдна звязаныя з закінутымі і забытымі ўмацаваннямі: "Падвале" і "Пад акопамі". На Падоле нават існаваў такі мікратапонім, як "вал" - яр, які ішоў у бок Нёману.

1758
Гарадскія ўмацаванні на плане 1758 г.

У ХІХ ст. у выніку інтэнсіўнай урбанізацыі і разрастання горада, земляныя ўмацаванні паступова знікалі ў выніку чалавечай дзейнасці.

1890
План горада 1890 г. Земляныя валы яшчэ прыкметныя на ўсход ад чыгункі.

4
На нямецкім аэрафотаздымку, які быў зроблены ў канцы чэрвеня 1941 г., валы яшчэ добра прыкметныя (выдзелены чырвоным)

1
Гарадзенскі бастыён на мапах часоў Паўночнай вайны і аэрафотаздымку 1941 г.

Да сённяшяга часу старажытныя абарончыя земляныя валы часткова захаваліся ля каталіцкіх могілак і, па сведчанню гісторыка А. Чарнякевіча, ля вуліц Васілька і Паўлоўскага

  • 1
Калі ласка.:) Насамрэч вельмі цікавы пост. Мабыць, яшчэ ніхто не публікаваў здымкі з вышыні з вылучанымі рэшткамі гэтых умацаванняў.

Edited at 2015-02-06 12:36 am (UTC)

Знаходна, насамрэч, вельмі цікавая! Рэсьпект аўтару! Адно, ужо адзначаў у асабістай перапісцы і тут абазначу, што на апошнім здымку з паветра мы можам бачыць не самі ўмацаваньні, а сьляды якія яны пакінулі на мясцовасьці. Паўз іх маглі ўтварацца дарогі, частка аралася, а частка парсла лесам і г.д. Г.зн. на мясцовасьці гэтага можна нічога не пабачыць, але тым і карысныя здымкі з паветра.

самае цікавае, дык гэта тое, што валы паўплывалі на фарміраванне вулічнай сеткі. Асабліва добра бачна гэта ля чыгункі, дзе прыватныя надзелы

Але гэта звычайная справа, калі абарончыя пакідаюць сьляды ў вулічнай сетцы. Слуцак для мяне ўзорны прыклад)

  • 1
?

Log in

No account? Create an account